Украіна і Расія абмяняліся спісамі ваеннапалонных — сустрэча ўпаўнаважаных прайшла ў Беларусі

8 лістапада, Позірк. На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных па правах чалавека Украіны і Расіі Дзмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытанні гуманітарнага характару.
На сустрэчы бакі абмяняліся спісамі ваеннапалонных, таксама “адбылася рэпатрыяцыя целаў загінулых”, паведаміў Лубінец у сваім тэлеграм-канале.
“Выконваючы гуманітарную місію, Украіна ў чарговы раз дапамагла ўз’яднанню сем’яў. Паводле вынікаў перамоваў, 91-гадовая жанчына сустрэлася са сваім сынам. Такім чынам мы паказваем, што ўз’яднанне сем’яў — гэта самае галоўнае і спадзяемся, што наша камунікацыя ў гэтым пытанні працягнецца”, — паведаміў украінскі амбудсмен.
Таксама, паводле яго слоў, бакі “абмяняліся лістамі”. “Пачалі новы фармат: перадалі лісты ад украінскіх сваякоў да ўкраінскіх ваеннапалонных у РФ”, — удакладніў Лубінец.
На сустрэчы ён заклікаў Маскву забяспечыць доступ МКЧК да ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі РФ.
“Падкрэслю, што ўзаемадзеянне з расійскім упаўнаважаным у правах чалавека праводжу для вырашэння гуманітарных пытанняў, вяртання дадому ўкраінцаў, атрымання інфармацыі аб нашых грамадзянах у РФ”, — заявіў Лубінец.
Пра знаходжанне ў Беларусі 95 расійскіх вайскоўцаў, вызваленых з украінскага палону ў выніку абмену на такую ж колькасць салдат УСУ, паведаміла 18 кастрычніка Міністэрства абароны РФ. Пазней стала вядома аб вяртанні расіян на радзіму.
Раней расійскія ваеннапалонныя неаднаразова вярталіся праз Беларусь.


- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лістападзе знізіўся на 2,1%, з пачатку 2025 года — на 16,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

