“Экстрэмісцкімі фарміраваннямі” прызнаны ініцыятыва “Нацыя лідараў” і шэраг дваровых чатаў
4 лістапада, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 29 кастрычніка прызнаў “экстрэмісцкім фармаваннем” адукацыйную ініцыятыву “Нацыя лідэраў”, вынікае з абноўленага 4 лістапада спісу на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
На сайце ініцыятывы зазначаецца, што яна займаецца распрацоўкай і падтрымкай адукацыйных і даследчых ініцыятыў, “накіраваных на развіццё моцнай грамадзянскай супольнасці Беларусі”. “Нацыя лідараў” прапануе структураваныя праграмы навучання, якія ўключаюць відэалекцыі, практычныя практыкаванні і вэбінары з выкладчыкамі.
Кантэнт арганізацыі ў сацсетках раней быў прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
“Экстрэмісцкім фарміраваннем” таксама прызнана дваровая ініцыятыва “Сухарево”, “Сеніца2.0”, “Солідарность”, “Вольныя ваўкі”, “Навагрудскія партызаны”, “ВИЛИЯ”, “Скромные матрешки”.
Датычнымі да іх названы Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, а таксама грамадзянін Украіны Іван Амелян (паказаны як кіраўнік арганізацыі “Суседзі”).
Акрамя таго, 29 кастрычніка па рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў “экстрэмісцкім фарміраваннем” прызнаны“СОЛИГОРСКИЙ ЧАТ”, да якога, паводле звестак ведамства, маюць дачыненне Аляксей Чарашнёў, Уладзімір Магронаў, Яўген Цімчанка. У чаце, які быў створаны на хвалі пратэстаў у 2020 годзе і публікаваў навіны з акцыяў, 41 чалавек. Цяпер у чаце публікуецца інфармацыя, якая дыскрэдытуе дэмсілы, а таксама аб’явы аб нейкай нелегальнай працы.
У спісе “экстрэмісцкіх фарміраванняў” на сёння 270 пазіцый.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


