Сястра Калеснікавай: Наша сям’я вітае гатоўнасць разгледзець заяву аб памілаванні

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 24 кастрычніка 2024 года ў 13:04
24 кастрычніка, Позірк. “Машы трэба ратаваць сваё жыццё, ёй трэба выходзіць на волю і папраўляць здароўе. Наша сям’я вітае гатоўнасць разгледзець яе заяву аб памілаванні, мы вельмі чакаем яе на волі”, — так пракаментавала “Позірку” заяву Аляксандра Лукашэнкі аб гатоўнасці разгледзець прашэнне Марыі Калеснікавай аб памілаванні яе сястра Таццяна Хоміч.
“Я ўпэўненая, — сказала Хоміч, — што Марыя можа разглядаць розныя варыянты, але ва ўладаў ёсць доступ і магчымасці для таго, каб гэта даведацца. Але і, вядома, трэба аднаўляць сувязь з сям’ёй, каб яна разумела, што адбываецца”.
Паводле слоў сястры, у Калеснікавай дагэтуль няма сувязі са сваякамі і адвакатам. “Ды і адваката як такога няма”, — адзначыла Хоміч.
Пра гатоўнасць разгледзець прашэнне палітзняволенай Калеснікавай Лукашэнка заявіў у інтэрв’ю BBC 23 кастрычніка ў Казані, куды ён прыбыў для ўдзелу ў саміце БРІКС.
Журналіст BBC Стыў Розенберг спытаў, чаму ў Калеснікавай ужо доўгі час “няма допуску да сям’і”. “Якой сям’і? — заявіў Лукашэнка. — А дзе яе сям’я, вы хоць ведаеце? Вы нават не ведаеце, што за сям’я. Папрасіў бацька яе наведаць. Калі ласка, ідзі. Ён быў. Гэта сям’я? Хтосьці яшчэ хоча з родных, блізкіх наведаць яе, будзе просьба — мы яе разгледзім”.
“Там, магчыма, такая сям’я, што ім, можа, і нецікава, як вам, наведаць Марыю Калеснікаву. Вы дбаеце за яе больш, чым родныя і блізкія. Таму калі нават вы звернецеся, мы вашую заяву разгледзім. Я кажу: разгледзім. “Так”,” не “— гэта будзе бачна потым”, — сказаў Лукашэнка.
“Магчыма, мелася на ўвазе спатканне Марыі з татам, якое было яшчэ ў снежні 2022 года адразу пасля аперацыі. Гэта спатканне доўжылася 10 хвілін у медчастцы калоніі”, — патлумачыла “Позірку” Таццяна Хоміч.
Асуджаная 6 верасня 2021 года на 11 гадоў пазбаўлення волі Марыя Калеснікава была спікерам і кіраўніком выбарчага штаба былога старшыні праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Пасля затрымання экс-банкіра далучылася да каманды Святланы Ціханоўскай і стала адной з прадстаўніц Аб’яднанага штаба разам з Веранікай Цапкала, жонкай яшчэ аднаго прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Валера Цапкалы.
У лістападзе 2022 года Калеснікаву экстранна прааперавалі ў Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, куды яе даставілі ў цяжкім стане. У палітзняволенай дыягнаставалі перытаніт (запаленне брушыны), які стаў ускладненнем прабадной язвы.
З-за інфармацыйнай блакады, якую чыніць адміністрацыя калоніі, інфармацыі пра яе стан практычна няма.
Гл. таксама інтэрв’ю Таццяны Хоміч “Позірку”:
“…Ёй казалі: на вас усе забыліся”. Чатыры гады таму была пазбаўленая волі Марыя Калеснікава
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



