Лукашэнка заявіў, што “пойдзе на выбары прэзідэнта” (дапоўнена)

23 кастрычніка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка “прыняў рашэнне балатавацца на новы тэрмін”, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале расійская прапагандыстка, карэспандэнт тэлеканала “Расія 1” Вольга Скабеева.
Пра інтэрв’ю Лукашэнкі Скабеевай 23 кастрычніка паведаміла яго прэс-служба.
“Так, Оля, пайду на выбары прэзідэнта”, — цытуе супрацоўніца “Расіі 1” Лукашэнку.
Пра намер балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін Лукашэнка заяўляў яшчэ 25 лютага гэтага года на выбарчым участку, пасля таго як прагаласаваў на выбарах у парламент і мясцовыя саветы дэпутатаў.
“Перадайце ім, што пайду [на выбары]!” — сказаў ён. Пад “імі” ў кантэксце размовы з дзяржСМІ Лукашэнка меў на ўвазе сваіх апанентаў.
“Людзі пачынаюць разумець: прэзідэнт у Беларусі — гэта вельмі цяжкая праца! І не кожны на гэта вырашыцца”, — дадаў тады Лукашэнка.
Аднак ужо 5 сакавіка на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын Лукашэнка заявіў, што не прыняў “канчатковае рашэнне” аб удзеле ў выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе.
Тады ён адзначыў, што яго заява 25 лютага, азначае: “Я проста ім хацеў сказаць: “Пайду, супакойцеся”. Гэта не значыць, што я сказаў “пайду ці не пайду”.
“Усё будзе залежаць ад таго, як мы падыдзем да гэтых выбараў, — падкрэсліў Лукашэнка. — А раптам аб’явіцца чалавек, якому мы можам даверыць… Усякае можа быць, таму мы стварылі Усебеларускі народны сход. Не для Лукашэнкі. Я ўжо наеўся гэтай працы, гэта найцяжэйшая праца. Спаць кладзешся — думаеш пра гэта, калі не спіш — думаеш пра гэта, і прачынаешся раніцай — зноў пра гэта думаеш”.
23 кастрычніка Палата прадстаўнікоў прызначыла прэзідэнцкія выбары ў Беларусі на 26 студзеня 2025 года. Беларускія дэмакратычныя сілы заклікалі галасаваць на іх супраць усіх.
70-гадовы Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі з 1994 года.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэсурс па рэалізацыі "Люксембургскіх рашэнняў" у дачыненні да беларусаў у выгнанні можа запрацаваць у 2026 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

