Прэзідэнцкія выбары прызначаны на 26 студзеня 2025 года

23 кастрычніка, Позірк. Выбары прэзідэнта адбудуцца 26 студзеня 2025 года, паведамляецца ў тэлеграм-канале Палаты прадстаўнікоў.
“Адпаведнае рашэнне прынята сёння дэпутатамі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Дэмсілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Раней аб’яднанне былых сілавікоў BelPol паведамляла, што яны запланаваны на 23 лютага.
Аляксандр Лукашэнка да гэтага часу неадназначна выказваўся наконт свайго ўдзелу ў выбарах 2025 года. Аднак з пачатку гэтага месяца ён кожную суботу наведвае раёны і выступае на фестывалях “Дажынкі” з прамовамі, якія можна ахарактарызаваць як перадвыбарныя.
19 кастрычніка ў Валожыне (Мінская вобласць) ён адзначыў, што яго паездкі па раёнах Беларусі не з’яўляюцца часткай перадвыбарнай кампаніі. “Хачу ўсё ж адказаць на адно хвалюючае пытанне. Можа быць, [ён хвалюе] нават кагосьці з нашых людзей, але больш за ўсё пра гэта гавораць нашы збеглыя: “Лукашэнка паехаў на “Дажынкі”, пачаў перадвыбарчую кампанію”, — сказаў ён. — Запомніце: больш за ўсё, чаго б я не хацеў, каб гэтая кампанія пачыналася. Так, мы, як звычайна, па-беларуску, чыста, акуратна, на вачах усёй сусветнай супольнасці выберам свайго прэзідэнта. Вы вылучыце таго, хто гэтага заслугоўвае — з вашага пункту гледжання. Таму ніякай перадвыбарнай кампаніі”.
Папярэднія выбары, якія адбыліся ў 2020 годзе, адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Узніклы пасля іх палітычны крызіс і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца да гэтага часу.
27 жніўня 2020 года Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” заявіў, што па просьбе Лукашэнкі ў РФ быў сфармаваны “пэўны рэзерв з супрацоўнікаў праваахоўных органаў” для аказання дапамогі беларускім сілавікам у выпадку, калі б яна спатрэбілася.
У апублікаваным 22 кастрычніка гэтага года інтэрв’ю “РІА Новости” амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў заявіў, што Расія “ў рамках сваіх абавязацельстваў” акажа Мінску “дапамогу і падтрымку” ў выпадку “спроб дэстабілізацыі сітуацыі” падчас прэзідэнцкіх выбараў 2025 года, калі пра гэтым папросіць беларускі бок.
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



