Лукашэнка заявіў, што Беларусь можа страціць палову тэрыторыі, калі яго не дапусцяць да “перамоваў па Украіне”

17 кастрычніка, Позірк. Пра магчымую страту паловы тэрыторыі Беларусі ў выніку перамоваў аб спыненні расійска-ўкраінскай вайны заявіў Аляксандр Лукашэнка 17 кастрычніка ў Мінску на сустрэчы з навукоўцамі і ўдзельнікамі антарктычных экспедыцый.
“Я заўсёды настойваў — і ўкраінцам казаў, і [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна папярэдзіў: на перамовах па Украіне павінны прысутнічаць беларусы. Чаму? Таму што гэта наша праблема. Я не хачу, каб там вырашаліся пытанні, нашы пытанні без нас”, — сказаў Лукашэнка (цытата па відэафрагменце, апублікаваным у тэлеграм-канале “Пул Першага”).
Паводле яго слоў, такія перамовы (іх дата, склад удзельнікаў, ключавыя тэмы яшчэ не вызначаныя) могуць прывесці да страты значнай часткі беларускіх тэрыторый. “Так, яны там не адхапаюць да Гомеля Палессе, не ў гэтым справа. Але яны могуць прыняць такія рашэнні, што заўтра палову краіны давядзецца аддаць. Яны цяпер цэлыя схемы малююць”, — падкрэсліў ён, не ўдакладніўшы, каго мае на ўвазе.
“О, Лукашэнка, не, не, ён там не павінен быць”, — працытаваў прамоўца неназваных апанентаў. І адразу загаварыў пра тое, што яго адсутнасць на згаданых перамовах лабіруюць прадстаўнікі дэмсіл у эміграцыі: “Яны ўсё робяць з падачы нашых звар’яцелых “збеглых”, гэтых латушак, якія сядзяць за мяжой для таго, каб не дапусціць Беларусь да вырашэння пытанняў. Гэта яны публічна кажуць. Ды вось мы тут такія, дэмакратыю хочам. Хай падохнуць гэтыя беларусы разам з Лукашэнкам. Ім такія беларусы не патрэбныя. Ім патрэбныя прадажныя, якія ўсюды здадуць свае пазіцыі, свае інтарэсы. І нас да гэтага не пускаюць”, — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго сцвярджэння, адной з “найважнейшых задач” апанентаў з’яўляецца “не дапусціць Беларусь” да перамоўнага працэсу. “Асабліва Лукашэнку ў перамовах быць не павінна. А чаму? Ды таму што Лукашэнку не зломіш, не нахіліш, прабачце за нясціпласць. Ён будзе адстойваць свае інтарэсы. А там не павінна быць інтарэсаў Беларусі. Трэба жыць будучыняй і трэба ў гэтай сітуацыі выжыць”, — сказаў на заканчэнне ён.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайсковую агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка прызнаў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войск. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
11 красавіка 2023 года першы намеснік міністра абароны Украіны Аляксандр Паўлюк заявіў, што ў пачатку вайны 70 тыс. вайскоўцаў 35-й агульнавайсковай арміі РФ на 7 тыс. бронемашынах “з беларускай мяжы ўварваліся” на тэрыторыю Кіеўскай вобласці.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


