Генпракуратура: Кожнае другое карупцыйнае злачынства ў Беларусі — хабар

16 кастрычніка, Позірк. Доля карупцыйных злачынстваў не перавышае 2% у агульнай колькасці ўчыненых у краіне, кожнае другое злачынства ў гэтай сферы — хабар, заявіў на прэс-канферэнцыі 16 кастрычніка прадстаўнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Арцём Ігнаценка.
Паводле яго слоў, у 2023 годзе ў Беларусі “ўлічана 1.253 карупцыйныя злачынствы, адказнасці падвергнута 924 асобы”. За дзевяць месяцаў гэтага года “ўстаноўлена 720 крымінальна каральных дзеянняў гэтай катэгорыі і 623 асобы, якія іх учынілі”.
Пракурор адзначыў, што “пакрыццё шкоды за карупцыйныя злачынствы на працягу апошніх некалькіх гадоў у сярэднім па рэспубліцы складае каля 50%”. Ён дадаў, што “ў рамках крымінальнага пераследу накладваецца арышт на маёмасць карупцыянераў, вядзецца пошук карупцыйных актываў і за межамі рэспублікі”.
Найбольш уразлівымі да “карупцыйнага пранікнення” сферамі Ігнаценка назваў сельскую гаспадарку, прамысловасць, гандаль і дзяржаўнае кіраванне.
70% выпадкаў подкупу, паводле яго слоў, выяўляюцца ў “закупачнай дзейнасці, выкананні дагавораў і аказанні іншага заступніцтва, так званага “крышавання” камерцыйным структурам”.
У мінулым і гэтым годзе, паводле слоў спікера, спыненая “супрацьпраўная дзейнасць 27 службовых асоб, якія займаюць адказнае становішча ў прамысловасці, транспарце, сельскай гаспадарцы, банкаўскім сектары і дзяржаўным кіраванні”.
У прыватнасці, дадаў пракурор, крымінальнаму пераследу падвергнутыя былыя міністр сельскай гаспадаркі [Ігар Брыло], намеснік міністра транспарту і камунікацый, намеснік кіраўніка Мінэнерга [Міхаіл Міхадзюк], першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама [Валянцін Зайчук], генеральныя дырэктары ААТ “Лідсельмаш” і ААТ “МАПІД”, намеснік генеральнага дырэктара ААТ “МТЗ” [Сяргей Сіраценка].

- Грамадства
- ЭканомікаПрамысловы ўлоў рыбы ў Беларусі за апошнія 13 гадоў скараціўся ў 1,9 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь зноў заняла 2-е месца ў ЕАЭС паводле кошту бензіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ 2025 годзе бацькоўскіх правоў пазбаўлена 3.065 чалавек, адноўлена ў правах — 83Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2025 годзе Беларусь павялічыла на 22,4% інвестыцыі за мяжу, замежныя ўкладанні ў краіну выраслі на 10,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ў студзені падаражэлі на 4,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗапаўняльнасць сталічных гасцініц у 2025 годзе перасягнула 60% — МінгарвыканкамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

