Польшча вылучыла дадаткова 5 млн долараў на дапамогу замежнікам, у тым ліку беларусам

9 кастрычніка, Позірк. Урад Польшчы прыняў рашэнне вылучыць дадаткова 19 млн злотых (каля 5 млн долараў) Упраўленню па справах замежнікаў, паведамляе Rzeczpospolita.
Сродкі будуць накіраваныя на дапамогу асобам, якія прэтэндуюць на атрыманне ў краіне прытулку, гаворыцца ў публікацыі. Гаворка пра сацыяльныя выплаты, якія прызначаныя замежнікам, што падалі ў польскія дзяржорганы адпаведныя хадайніцтвы і чакаюць рашэння.
Як адзначае выданне, колькасць замежных грамадзян у такім статусе павялічылася і ў канцы верасня перавысіла 6 тыс. чалавек. Пры гэтым першапачаткова гадавы бюджэт Польшчы быў разлічаны на 3.900 просьбітаў прытулку.
“У 2024 годзе павялічылася колькасць прынятых заяў, у прыватнасці, з польска-беларускай мяжы (Блізкі Усход і Афрыка), а таксама ад украінцаў і беларусаў, якія пачалі звяртацца за [міжнароднай] абаронай у Польшчы”, — удакладняе СМІ.
За першыя тры кварталы гэтага года 12,3 тыс. замежнікаў звярнуліся па міжнародную абарону ў Польшчы, прыводзіць статыстыку выданне. Больш за ўсё сярод просьбітаў грамадзян Украіны — 4,5 тыс., Беларусі — 2,9 тыс., Расіі — 0,8 тыс., а таксама Самалі і Эрытрэі — па 0,5 тыс. Для параўнання: за ўвесь мінулы год заявы падалі 9,5 тыс. чалавек, у 2022 годзе — 9,9 тыс., у 2021-м — 7,7 тыс.
Праз павелічэнне колькасці просьбітаў прытулку, сродкі на сацыяльную дапамогу скончыліся. “Сродкаў не хапае на медыцынскае абслугоўванне замежнікаў, якія падаюць заяву на міжнародную абарону ў Польшчы, і на аплату дапамог, звязаных з іх знаходжаннем”, — паведамляе медыя.
Чакаецца, што выдзеленай сумы хопіць на тры месяцы.
У першым паўгоддзі Польшча дала міжнародную абарону 1,4 тыс. грамадзян Беларусі
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКолькасць ІП працягвае змяншацца, юрыдычных асоб — расціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства



