Кіраўнік МУС Польшчы: На міжнародным узроўні ў кантэксце Беларусі робіцца ўсё, каб спыніць крызіс на мяжы

3 кастрычніка, Позірк. У кантэксце Беларусі Польшча робіць у міжнародных стасунках усё, каб спыніць крызіс на мяжы, заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк 3 кастрычніка на службовым брыфінгу кіраўнікоў Памежнай аховы.
Чыноўнік, як паведамляе прэс-служба МУС, адзначыў, што цяпер памежнае ведамства змагаецца найперш з наступствамі сітуацыі на польска-беларускай мяжы, але трэба змагацца з яе прычынамі. “Мы мусім мець усе матэрыяльныя, афіцыйныя і кадравыя інструменты, каб супрацьстаяць міграцыйнаму ціску”, — падкрэсліў ён.
Тое, што робіць Памежная ахова, паводле слоў Семоняка, “на гэты момант з’яўляецца адной з галоўных задач дзяржавы”. Пытанне аховы межаў і праблема пранікнення замежнікаў “сталі надзвычай важнымі для дзяржаўных органаў, грамадскай думкі, а таксама важныя ў стасунках з іншымі краінамі”, сказаў ён.
Сітуацыя на мяжы з Беларуссю, прызнаўся міністр, стала “адным з самых сур’ёзных крызісаў” для польскай дзяржавы і “велізарным выклікам” для яго самога. Ён дадаў, што “сітуацыя вельмі складаная”, паколькі Польшча ўпершыню мае справу “з суседняй дзяржавай, якая арганізуе моцны ціск агрэсіўным, мэтанакіраваным спосабам”. Улады, сказаў чыноўнік, змагаюцца з людзьмі, “якія пастаянна мяняюць спосаб і вобласць сваёй дзейнасці”.
13 чэрвеня на польска-беларускай мяжы пачала дзейнічаць буферная зона (11 верасня тэрмін яе дзеяння быў падоўжаны на чарговыя 90 дзён). Польскія ўлады спачатку рапартавалі, што са з’яўленнем буфера плыні нелегалаў значна скараціліся, аднак 26 верасня віцэ-прэм’ер — міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў пра ўзмацненне ціску на мяжы.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў, ад пачатку года суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі 32,1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна трапіць з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку Польшча — больш за 27 тыс.
Маніторынг сведчыць, што ціск узрастае. Са студзеня (96 прадухіленых спробаў пранікнення) сітуацыя пагаршалася, дасягнуўшы піка ў траўні (7.694). У чэрвені і ліпені назіралася зніжэнне ціску (4.236 і 2.479 спробаў адпаведна), але ў жніўні ён зноў пачаў расці.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+