Прадстаўнікі дэмсіл на сустрэчы з праваабаронцамі з Венесуэлы абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі

6 лістапада, Позірк. Інфармацыяй аб сітуацыі з палітзняволенымі і магчымасцях іх вызвалення абмяняліся прадстаўнікі беларускіх дэмсіл з праваабаронцамі з Венесуэлы, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.
Дзе адбылася сустрэча, не ўдакладняецца. З венесуэльскага боку ў ёй прынялі ўдзел кіраўніца праваабарончай арганізацыі “Дэфіендэ Венесуэла” Хенесіс Да Віла і правабаронца Марыян Да Сільва
“Я была здзіўлена, наколькі падобная сітуацыя ў Венесуэле: невядомая дакладная колькасць палітвязняў, той жа прымус пісаць прашэнне аб памілаванні, катаванні, смерці… Але праца праваабаронцаў з міжнароднай супольнасцю дае плён: дасягнутая дамоўленасць з рэжымам Венесуэлы аб вызваленні палітвязняў і правядзенні новых выбараў”, — заявіла прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы АПК Вольга Гарбунова.
Паводле даных праваабарогчага цэнтра “Вясна”, на 6 лістапада ў Беларусі 1.462 палітвязні.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі называюць лічбу каля 300 палітзняволеных у Венесуэле.
Апазіцыя краіны дамагаецца правядзення вольных прэзідэнцкіх выбараў. Венесуэлай з 2013 года кіруе Нікалас Мадура, ў 2019 годзе ў краіне адбыўся востры палітычны крызіс, звязаны з непрызнаннем апазіцыяй яго перамогі на выбарах годам раней.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка9 сакавіка больш за 10 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


