Лукашэнка заявіў, што працягне вызваляць палітвязняў

27 верасня, Позірк. Практыка памілавання “асуджаных за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці” будзе працягнутая, заявіў 27 верасня Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ Мінска.
“Гэта канстытуцыйны абавязак прэзідэнта”, — перадае яго словы прэс-служба.
Паводле слоў Лукашэнкі, вызваляцца будуць “тыя, якія абяцалі, каяліся, што зменяць сваю пазіцыю, не будуць перашкаджаць іншым людзям”. Пры гэтым “бывае, што яны парушаюць свае абавязацельствы”, дадаў ён.
Лукашэнка таксама заявіў, што перад прыняццем рашэнняў аб памілаванні палітвязняў на яго”ніхто не ціснуў”. “Ніхто мяне не прасіў, ні з кім мы нічога не разменьвалі. Мы вывучылі пытанне. Гэты — хворы. [Старшыня Партыі БНФ Рыгор] Кастусёў там такі. Ён жа вось з [адвакатам Юрасём] Зянковічам расстраляць верталёт прэзідэнта збіраліся на пасадцы і гэтак далей. Куды ты пайшоў? Выявілі рак. Ну чаго ў турме яго трымаць? Выпусціць. Іншыя там. Ёсць і хворыя, і кульгавыя. Розныя. Ну выпусцілі мы іх. Чыста па гуманітарных меркаваннях”, — сказаў ён.
У 2020 годзе падчас масавых пратэстаў, на яго думку, “многія людзі, асабліва маладыя, не цямілі і “паперлі” ў агульнай масе”. “Адна справа, калі ты дзесьці там у натоўпе ішоў, а іншая — калі здзяйсняў крымінальна каральнае злачынства”, — адзначыў Лукашэнка, не згадаўшы, што ў крымінальным парадку да рэальных тэрмінаў зняволення дагэтуль прыгаворваюцца звычайныя ўдзельнікі мірных маніфестацый (арт.342 КК).
16 верасня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 37 чалавек, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, 4 верасня і 16 жніўня паводле такога ж механізму было памілавана па 30 чалавек.
У пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх быў анкахворы Кастусёў.
У Беларусі цяпер 1.329 чалавек прызнана палітычнымі зняволенымі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


