Пуцін прыгразіў прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі

25 верасня, Позірк. Масква “пакідае за сабой права ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Расіі і Беларусі як удзельніка Саюзнай дзяржавы”, заявіў Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Савета бяспекі РФ.
Пасяджэнне прайшло 25 верасня і было прысвечанае “ядзернаму стрымліванню”, паведамляе прэс-служба Крамля.
“З беларускім бокам, з прэзідэнтам Беларусі ўсе гэтыя пытанні ўзгодненыя. У тым ліку калі праціўнік, выкарыстоўваючы звычайную зброю, стварае крытычную пагрозу нашаму суверэнітэту”, — сказаў прэзідэнт РФ.
Паводле яго слоў, Расія ўнясе шэраг удакладненняў “у частцы вызначэння ўмоў ужывання ядзернай зброі”.
“Так, у праекце Асноў [дзяржаўнай палітыкі ў галіне ядзернага стрымлівання] пашырана катэгорыя дзяржаў і ваенных саюзаў, у дачыненні да якіх праводзіцца ядзернае стрымліванне, дапоўнены пералік ваенных пагроз, для нейтралізацыі якіх выконваюцца мерапрыемствы ядзернага стрымлівання”, — заявіў Пуцін.
Таксама, дадаў ён, у згаданых Асновах “выразна фіксуюцца ўмовы пераходу Расіі да ўжывання ядзернай зброі”. Паводле слоў Пуціна, РФ будзе “разглядаць такую магчымасць ужо пры атрыманні дакладнай інфармацыі аб масіраваным старце сродкаў паветрана-касмічнага нападу і перасячэнні імі дзяржаўнай мяжы”. Маюцца на ўвазе “самалёты стратэгічнай і тактычнай авіяцыі, крылатыя ракеты, беспілотнікі, гіпергукавыя і іншыя лятальныя апараты”.
15 жніўня ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “ў выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі, Расія ўводзіць свае падраздзяленні ў Беларусь”. Мінск, паводле яго слоў, прымае “першы ўдар, а далей — падстрахоўвае Расія”.
Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён у выпадку неабходнасці націснуць “чырвоную кнопку”, якая санкцыянуе прымяненне ядзернай зброі, Лукашэнка выказаў меркаванне, што “па перыметры Беларусі і Расіі ўжо панаціскалі “чырвоныя гэтыя кнопкі”. “Засталося толькі “самую чырвоную” націснуць. Таму ў маральных адносінах, напэўна, нам з Пуціным, прымаючы такія рашэнні, так нават ужо неяк і нязручна пра гэта казаць”, — заявіў ён.
30 чэрвеня начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што Беларусь разглядае “вяртанне <…> нестратэгічнай ядзернай зброі як стрымліваючы фактар”.
11 чэрвеня Мінабароны РФ паведаміла аб пачатку другога этапу вучэнняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у гэтым этапе манеўраў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму дагэтуль не прадстаўлена.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства