Больш за сто палонных з Курскай вобласці расійскіх ваенных знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену — Мінабароны РФ

14 верасня, Позірк. Больш за сто палонных у Курскай вобласці расейскіх вайскоўцаў знаходзіцца ў Беларусі ў працэсе абмену, вынікае з паведамлення Мінабароны РФ
14 верасня “ў выніку перагаворнага працэсу з падкантрольнай кіеўскаму рэжыму тэрыторыі вернуты 103 расійскіх ваеннаслужачых, захопленых у палон у Курскай вобласці”, гаворыцца ў рэлізе.
Узамен перададзены 103 ваеннапалонныя ВСУ.
“Цяпер усе расійскія ваеннаслужачыя знаходзяцца на тэрыторыі Рэспубліка Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога, а таксама прадастаўлена магчымасць звязацца са сваякамі”, — паведаміла ведамства.
Далей іх плануюць даставіць у Расію.
Паведамляецца аб пасярэдніцтве ААЭ у абмене.
Раней расейскія ваеннапалонныя неаднаразова вярталіся праз Беларусь.
Узброеныя сілы Украіны праводзяць паспяховую наступальную аперацыю ў прыгранічнай Курскай вобласці РФ з 6 жніўня.
- АнонсыАнонсы падзей на 9 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ РУП "Белпошта" заявілі, што могуць прымаць паштовыя адпраўленні з 220 краінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКошт месца на платнай паркоўцы ў Мінску будзе залежаць ад раёна яе размяшчэнняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску сачыць за аплатай паркоўкі будуць з дапамогай мабільных комплексаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка