Гарыць лес на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

12 верасня, Позірк. На 6 гадзін раніцы 12 верасня не быў ліквідаваны лясны пажар на плошчы 14,5 гектара на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (ПДРЭЗ) у Хойніцкім раёне, вынікае з сутачнай зводкі Гомельскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
За мінулыя суткі было ліквідавана два лясныя пажары (агульная плошча — 2,002 га) у Жыткавіцкім і Рэчыцкім раёнах, пяць пажараў травы і кустоў (1,079 га) у Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Жыткавіцкім і Калінкавіцкім раёнах.
Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС пра ўзгаранні ў прыродных экасістэмах не паведамляе; на тэрыторыі вобласці адбыліся два пажары, пашкоджаны адзін будынак. Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення міністэрства, ратавальнікі за мінулыя суткі сем разоў выязджалі на тушэнне сухой расліннасці.
Паводле даных Белгідрамета, 12 верасня на большай частцы Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.
Утвораны ў 1988 годзе ПДРЭЗ займае 215 тыс. га на тэрыторыі тых раёнаў Гомельскай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, — Брагінскага, Нараўлянскага і Хойніцкага.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаСума наяўных грошай у абароце за месяц павялічылася на 482 млн рублёў — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



