Лукашэнка паскардзіўся, што яго не падзякавалі за вызваленне палітвязняў

10 верасня, Позірк. Беларускай апазіцыі, якая знаходзіцца за мяжой, “напляваць” на пытанне вызвалення палітвязняў. З такім сцвярджэннем выступіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній 10 верасня.
На думку прамоўцы, якія прыводзіць ягоная прэс-служба, для апанентаў “галоўнае — атрымаць гранты, грошы”.
“На ўсё ім напляваць, нават на тыя пытанні, дзеля якіх яны наогул жыць павінны, — сказаў ён. — Ну вазьміце пытанні так званых палітвязняў. Ну колькі разоў сказана: у нас няма палітычных артыкулаў, і па палітычных артыкулах мы нікога не асудзілі, паколькі іх няма проста. Не — “палітвязні”. Добра. Ну дык вы змагаецеся за гэтых “палітвязняў”.
Лукашэнка паскардзіўся, што яго не падзякавалі за два рашэнні аб памілаванні: “Ну радаваліся б, падзякавалі б як мінімум. Не, яны заклапочаныя тым, каб даказаць самім сабе і там, за мяжой, што яны ўнеслі зрабілі вялікі ўнёсак і “прымусілі дыктатара” прымаць падобныя рашэнні. Ніхто мяне, па-першае, прымусіць не можа. Гэта выключана. Я часта кажу журналістам і іншым: вы мяне добра ведаеце, я ніколі па ўказцы і пад ціскам не прымаў пастановы”.
Гаворачы аб памілаваных, Лукашэнка адзначыў, што на тое былі розныя прычыны: “Хтосьці захварэў, хтосьці ўжо там на прагулкі хадзіць не можа ў адрозненне, як яны тут бойка блукалі па праспектах. Ну ўсякае бывае ў жыцці. Хтосьці наогул ужо небяспекі не ўяўляе. Хтосьці наогул адурэў, мазгі павярнуліся ў яго — ён там выйшаў [у 2020 годзе], чагосьці спрабаваў пераварочваць на вуліцах Мінска. Ну, усякае ў жыцці бывала. Такіх людзей мы ўбачылі. Чаго іх там трымаць, карміць за дзяржаўны кошт. Мы іх адпусцілі. Яны пад поўным кантролем праваахоўных органаў тут”.
На яго меркаванне, апазіцыя не радая, што гэтыя людзі выйшлі на волю. “Чаму не радыя? Ну дык ім жа амерыканцы і іншыя кажуць: хлопцы, а вы дзе былі, Які ваш унёсак? А ніякага. Дык тады і грошай няма, г. зн. правільна заўважылі, асабліва журналісты: чым больш хтосьці тут будзе знаходзіцца ў месцах не гэтак аддаленых, тым лепш для іх. Ну так трэба пра гэта адкрыта ім казаць”, — сказаў Лукашэнка.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх анкахворых Рыгор Кастусёў, а таксама Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
16 жніўня Лукашэнка падпісаў () указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”. У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Праваабаронцам было вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні ў рамках жнівеньскага ўказа. Названыя імёны 15 з іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красаў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
4 верасня з’явілася інфармацыя, што 7 жанчын і 23 мужчыны, “асуджаныя за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, памілаваныя ў адпаведнасці з указам № 343, паведаміла напярэдадні прэс-служба Лукашэнкі. Большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Памілаваныя былі пазбаўленыя волі за каментары ў інтэрнэце, вынікае са слоў генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
Паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, у Беларусі цяпер 1.355 палітвязняў.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+