У першым паўгоддзі Літва затрымала кантрабандных цыгарэт амаль на 10 млн еўра — 16% на мяжы з Беларуссю
6 верасня, Позірк. Цягам студзеня — чэрвеня 2024 года мытнікі Літвы спынілі кантрабанду 6,9 млн пачкаў цыгарэт на агульную суму (уключаючы абавязковыя падаткі) 9,7 млн еўра.
Паводле інфармацыі мытні, па фактах незаконнага ўвозу ўзбуджана 32 расследаванні.
У агульным аб’ёме кантрабанды 77% прыйшлося на мяжу з Расіяй, 16% — з Беларуссю.
Годам раней 82% усіх затрыманых цыгарэт былі з беларускімі акцызнымі маркамі, цяпер жа 84% цыгарэт — без іх.
Найбуйнейшая партыя была затрыманая 18 чэрвеня — 520 тыс. пачкаў цыгарэт “Мальбара” (без акцызаў) на 2,4 млн еўра.
Раней Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначала, што апошнім часам кантрабандысты “ўсё часцей выбіраюць дыстанцыйныя спосабы транспартавання цыгарэт”.
З пачатку года пагранслужба зафіксавала не менш за 20 выпадкаў запуску метэаралагічных шароў з кантрабандай. У 2022 годзе такіх спосабаў перакідання тавару не фіксавалася, у 2023-м іх было тры. Літоўскія метэаролагі адзначалі, што для паспяховага выкарыстання гэтых аэрастатаў “неабходныя спецыяльныя веды і навыкі, а таксама спрыяльныя ўмовы надвор’я”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйны ціск на мяжы Беларусі і ЕС у лістападзе быў адным з самых нізкіх у 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП зніжаецца другі квартал запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЛюдзі з інваліднасцю складаюць 6% насельніцтва Беларусі — Мінпрацы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 1 снежня 2025 года — 30 студзеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка

