На свабоду па памілаванні выйшла палітзняволеная Марына Кісялевіч

5 верасня, Позірк. На свабоду па памілаванні выйшла палітзняволеная актывістка руху “Маці-328” Марына Кісялевіч, паведаміла на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” кіраўнік ініцыятывы “Палітвязынка” Яўгенія Долгая.
Калі гэта адбылося, невядома.
Кісялевіч была прыгаворана ў маі 2022 года да чатырох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ВУАТ) паводле ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта) і ч. 2 арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да прэзідэнта).
Пад вартай перад судом жанчыну ўтрымлівалі чатыры з паловай месяцы, змяшчалі ў карцэр за нязгоду з пастаноўкай на ўлік як “схільнай да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці”, яна аб’яўляла галадоўку.
Паводле праваабаронцаў, 12 красавіка 2024 года адбылося судовае паседжанне па замене Кісялевіч абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі на 10 месяцаў. Жанчыну накіравалі ў калонію №4 Гомеля.
“Маці-328” — грамадскі рух, чыя назва адсылае да артыкула КК, які найбольш часта ўжываецца ў судах за распаўсюджванне наркотыкаў, аб’ядноўвае сваякоў асуджаных за падобныя злачынствы, якія дамагаюцца змякчэння пакарання.
Сын Кісялевіч быў прыгавораны ў 2017 годзе да 13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі па наркатычных артыкулах.
7 жанчын і 23 мужчыны, “асуджаныя за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, памілаваны ў адпаведнасці з падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам указам № 343, паведаміла 4 верасня прэс-служба Лукашэнкі. Большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Памілаваныя былі пазбаўленыя волі за каментары ў інтэрнэце, вынікае са слоў генеральнага пракурора Андрэя Шведа.
16 жніўня Лукашэнка таксама падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Праваабаронцам было вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні ў межах жнівеньскага ўказу. Названы імёны 15 з іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красоў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
У пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх анкахворы Рыгор Кастусёў, а таксама Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз палітвязнямі ў Беларусі прызнаны 1.371 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.


- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

