Лукашэнка памілаваў яшчэ 30 асуджаных за “злачынствы пратэстнай накіраванасці” (дапоўнена)

4 верасня, Позірк. 7 жанчын і 23 мужчыны, “асуджаныя за злачынствы пратэстнай накіраванасці”, памілаваныя ў адпаведнасці з падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам указам № 343, паведаміў неафіцыйны канал яго прэс-службы “Пул Першага”. Адзначаецца, што большасць з іх — бацькі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
“Гэтае рашэнне — гуманны жэст у дачыненні да гэтых людзей. Яны атрымалі шанец вярнуцца да нармальнага жыцця, да сям’і і працы”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
Указваецца, што “дадаткова ўсе прадстаўленыя да памілавання асобы вывучаліся Камісіяй па вяртанні збеглых пад кіраўніцтвам А.І.Шведа” (арфаграфія арыгінала захаваная).
“Усімі гэтымі асобамі выкананыя абавязковыя ўмовы памілавання — яны падалі хадайніцтва аб памілаванні, прызналі віну, шчыра раскаяліся і далі абяцанне весці правапаслухмяны лад жыцця”, паведаміў тэлеграм-канал, адзначыўшы, што “кантроль за правапаслухмянымі паводзінамі вызваленых забяспечыць МУС”.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
На 25 жніўня праваабаронцам было вядома пра 25 палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні. Называліся імёны 15 з іх: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Васіль Бераснеў, Наталля Пятровіч, Вольга Новікава, Ала Зуева, Вольга Страбоўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Яўген Чуміла, Павел Кучынскі, Руслан Красоў, Аляксандр Галуза, Алег Зыкун.
На пачатку ліпеня праваабаронцы паведамлялі аб выхадзе 18 палітвязняў, якое адбылося пасля заявы Лукашэнкі аб вызваленні яго “вельмі цяжкахворых” апанентаў.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала паведаміў, што пасля згаданай заявы было вызвалена 14 чалавек. Сярод іх анкахворы Рыгор Кастусёў, а таксама Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка.
Беларускія дэмакратычныя сілы склалі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія павінныя быць неадкладна вызваленыя. Туды ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі расстройствамі, 23 непаўналетнія, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх у месцах пазбаўлення волі знаходзяцца абодва бацькі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, зараз палітвязнямі ў Беларусі прызнана 1.371 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка