Ціханоўская падзякавала малдаванам за падтрымку дэмакратычнай Беларусі

27 жніўня, Позірк. Словы падзякі за “нязменную падтрымку дэмакратычнай Беларусі” і “партнёрства, заснаванае на агульнаеўрапейскіх каштоўнасцях”, выказала дэмлідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 27 жніўня “сяброў з Малдовы” з Днём незалежнасці.
“Вашыя дасягненні натхняюць нас і служаць выдатным прыкладам для пераймання”, — адзначыла палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Раней віншаванні народу Малдовы скіраваў Аляксандр Лукашэнка. Ён заявіў, што Мінск “заўсёды разглядаў Кішынёў у якасці надзейнага партнёра і гатовы да аднаўлення канструктыўнай супрацы”.
Малдова з’яўляецца кандыдатам на ўступленне ў Еўрасаюз. На саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў 13 кастрычніка 2023 года ў Бішкеку (Кыргызстан) Лукашэнка згадаў Малдову ў пераліку краін, якія Захад, на яго думку, хоча адарваць ад СНД.
Ціханоўская наведвала Малдову 20–21 кастрычніка 2023 года на запрашэнне прэзідэнта краіны Маі Санду. Акрамя перамоў з кіраўніком гэтай дзяржавы, якія тычыліся супрацы і еўрапейскай перспектывы, адбыліся сустрэчы беларускага палітыка са спікерам парламента Ігарам Гросу, прадстаўнікамі парламенцкай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Ціханоўская таксама выступіла на форуме жаночага лідарства Moldova Women Forum 2023.
20 кастрычніка 2024 года ў Малдове адбудуцца прэзідэнцкія выбары адначасова з рэферэндумам па пытанні ўступлення краіны ў ЕС.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае — за дзве дэкады лютага спынена больш спробаў, чым за ўвесь студзень (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



