У кастрычніку Генасамблея ААН разгледзіць даклад аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі

22 жніўня, Позірк. Даклад “Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі” ўнёс генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на разгляд 79-й сесіі Генеральнай асамблеі арганізацыі.
Яго падрыхтавала спецыяльны дакладчык па Беларусі Анаіс Марэн. Разгляд плануецца ў кастрычніку.
У дакуменце адзначаецца, што ўзаемадзеянне Беларусі з органамі і механізмамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека, “узровень якога ніколі не быў здавальняючым, значна пагоршылася за гады з моманту пачатку крызісу ў галіне правоў чалавека, які развярнуўся ў кантэксце прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.
Спецдакладчык прыходзіць да высновы, што Беларусь “не падтрымлівае з адпаведнымі міжнароднымі органамі і механізмамі эфектыўнага і невыбарчага ўзаемадзеяння ў сувязі са становішчам у галіне правоў чалавека ў краіне”. Марэн падкрэслівае “хранічную адсутнасць узаемадзеяння па некаторых пытаннях” і прапануе беларускаму ўраду і іншым зацікаўленым бакам рэкамендацыі дзеля паляпшэння сітуацыі.
3 ліпеня Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках 56-й сесіі Савета па правах чалавека (СПЧ) ААН.
Мандат спецдакладчыка па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі заснаваны ў 2012 годзе і з тых часоў штогод падаўжаецца (апошні раз — сёлета ў красавіку). Францужанка Анаіс Марэн займае пасаду з лістапада 2018 года і пакіне яе з 1 лістапада 2024 года.
Новы спецдакладчык па Беларусі будзе зацверджаны падчас 57-й сесіі СПЧ (9 верасня — 11 кастрычніка). Свае кандыдатуры вылучылі, у прыватнасці, прадстаўнікі Аўстрыі, Латвіі, Маўрытаніі, Расіі, Польшчы і Эстоніі. Спецдакладчык працуе на грамадскіх пачатках.
Беларускі ўрад не прызнае мандата спецдакладчыка і не супрацоўнічае з ім.

- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ хоча ўніфікаваць патрабаванні да маркетплейсаў і інтэрнэт-крамМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗамежныя інвестыцыі ў асноўны капітал па пазабанкаўскіх крэдытах за пяць гадоў зменшыліся ў 38 разоў — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаМАРГ анансаваў пастанову Саўміна, якая будзе рэгуляваць адносіны пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак пры рэалізацыі гародніны і садавіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУдзельная вага інтэрнэт-гандлю ў рознічным тавараабароце за два гады вырасла ўдвая — МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+