Праваабаронцам вядома пра вызваленне 22 з 30 памілаваных палітвязняў
22 жніўня, Позірк. Праваабаронцам вядома пра вызваленне 22 палітвязняў у рамках указа аб памілаванні, паведамляе ініцыятыва Dissidentby.
Абвешчаныя імёны некаторых вызваленых: Ксенія Луцкіна, Васіль Бераснеў, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, Кацярына Леў, Наталля Пятровіч, Тамара Каравай, Святлана Палуэктава, Яўген Чуміла.
Указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”, Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 жніўня. У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Сцвярджалася, што “ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця”. Кантроль за “выкананнем такіх абавязацельстваў” на даручэнне Лукашэнкі “забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў”.
На 22 жніўня праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.358 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка



