Ціханоўская заклікала не даваць аніякіх ацэнак выбару палітзняволеных у дачыненні шляху да свабоды

16 жніўня, Позірк. “Не даваць аніякіх ацэнак” выбару палітзняволеных, якім чынам выходзіць на волю, заклікала Святлана Ціханоўская. На яе думку, на такія ацэнкі не мае права ніхто.
Людзі выходзяць рознымі шляхамі, і для многіх гэта вельмі складаны шлях выканання ўмоваў, на якія цяжка ісці, падкрэсліла дэмакратычны лідар.
“І я хачу сказаць кожнаму палітвязню: самае галоўнае — гэта вашая свабода і жыццё, і гэта ваш выбар, як вы прыйдзеце да гэтага. Ніхто не мае права вырашаць гэта за вас”, — адзначыла палітык.
Яна падкрэсліла, што вельмі радая вызваленню шэрагу палітвязняў.
“Рэальнасць такая, што затрыманні ў Беларусі працягваюцца — і колькасць палітвязняў расце. Больш за 1.400 чалавек па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі па палітычна матываваных справах. І ёсць тыя, хто прыме рашэнне не пагаджацца на ўмовы, а таксама тыя, каму іх ніколі не прапануюць. Таму мы працягнем быць іхнімі галасамі і рабіць усё, што ў нашых сілах, каб кожны з гэтых людзей як мага хутчэй апынуўся на волі”, — напісала Ціханоўская.
Яна адзначыла таксама, што на кожнай міжнароднай сустрэчы ўздымае тэму беларускіх палітзняволеных, звяртаючы асаблівую ўвагу на тых, хто знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада, а значыць, без сувязі з роднымі і знешнім светам: “Вы ведаеце, што для мяне гэта пытанне асаблівае, асабістае. Майго мужа, Сяргея Ціханоўскага, рэжым хавае ўжо 527 дзён. Нашыя дзеці штодня пытаюцца пра тату, а мне застаецца цешыць іх надзеямі, што тата хутка вернецца дамоў”.
Ціханоўская адзначыла, што ў рэжыме інкамунікада знаходзяцца таксама Ігар Лосік (544 дні), Марыя Калеснікава (549), Мікалай Статкевіч (554), Максім Знак (555), Віктар Бабарыка (558), Уладзімір Кніга (346).
Ціханоўская заклікала міжнародныя арганізацыі, урады і простых грамадзян па ўсім свеце звяртаць увагу на тое, што адбываецца ў Беларусі.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Сцвярджаецца, што “ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця”. Кантроль за “выкананнем такіх абавязацельстваў” па даручэнні Лукашэнкі “забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў”.
На 16 жніўня праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі 1.378 чалавек. У рэальнасці іх значна больш.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка