Мінск 12:24

Вялікая перамена. Што стала з Беларуссю за апошнія пяць гадоў — толькі лічбы

Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 24 жніўня 2025 года ў 18:00

Жнівень 2025-га — час падсумавання разнастайных вынікаў першай пяцігодкі пасля лёсавызначальных прэзідэнцкіх выбараў-2020.

“Позірк” параўнаў паўтара дзясятка паказчыкаў “тады” і “цяпер” у грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах, грунтуючыся на адкрытых даных і ўласных падліках.

Колькасць палітвязняў вырасла за пяць гадоў у 49 разоў, журналістаў-палітвязняў — у 37. І гэта мінімум, бо нямала нявольнікаў, пра якіх нічога не вядома, у тым ліку па рашэнні сваякоў, якія спадзяюцца на хуткае вызваленне, больш мяккае пакаранне або стаўленне.

Калі вы глядзіце карткі на мабільнай прыладзе, перагортвайце, калі ласка, справа налева

1 / 4
"Позірк"
2 / 4
"Позірк"
3 / 4
"Позірк"
4 / 4
"Позірк"

Палітычных партый стала менш у 4 разы, колькасць апазіцыйных — абнулілася. Як і колькасць агульнанацыянальных недзяржаўных грамадска-палітычных друкаваных СМІ.

У міжнародным рэйтынгу свабоды прэсы — мінус 13 пазіцый, у рэйтынгу вяршэнства права — мінус 39 (Лукашэнка: “Часам не да законаў”, 10 верасня 2020 года).

1 / 4
"Позірк"
2 / 4
"Позірк"
3 / 4
"Позірк"
4 / 4
"Позірк"

У 78 разоў вырасла колькасць асоб, якія трапілі ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, удвая — колькасць краін-суседзяў, з якімі дарэшты сапсаваныя адносіны. Былі Польшча і Расия (таму частка дэмсіл і звярталася тады да Крамля), а цяпер — з усімі, акрамя Расіі.

1 / 4
"Позірк"
2 / 4
"Позірк"
3 / 4
"Позірк"
4 / 4
"Позірк"

Афіцыйная колькасць насельніцтва знізілася на 3,2%. За, на першы погляд, невялікай лічбай стаіць скарачэнне на 300 тыс. Працоўнай сілы стала менш на 2,5% (на 125 тыс. чалавек).

Долар падаражэў на 22,2%, спажывецкія цэны цягам апошніх 60 месяцаў раслі ў 1,3 раза хутчэй, чым цягам 60 месяцаў да выбараў-2020.

1 / 4
"Позірк"
2 / 4
"Позірк"
3 / 4
"Позірк"
4 / 4
"Позірк"
Падзяліцца: