Мінск 04:49

Кантрабанда ведаў і лек ад самоты. Як ператварыць цяжкасці ў лідарскія амбіцыі

Некалі гісторыкі дадуць вызначэнне 20-м гадам XXI стагоддзя. Мы іх пражываем “тут і цяпер”. Новыя абставіны, новыя выклікі. І яшчэ — новыя веды. Менавіта яны дапамагаюць не згубіцца ў віры падзей, а калі гэта раптам здарылася — знайсці сябе.

Знайсці сябе дзякуючы новым магчымасцям камунікацыі са знешнім светам і здзівіцца таму, як гэта дапамагае атрымаць новыя веды, пабудаваць новы фундамент, дзе б вы ні знаходзіліся.

Ініцыятары мультыадукацыйнага праекта “Нацыя Лідараў” з 2021 года ў практычнай плашчыні адказваюць на пытанні, якія хвалююць многіх: як стаць часткай актыўнай адукацыйнай і грамадзянскай супольнасці, якія ёсць цяжкасці на гэтым шляху, як не замкнуцца ў сабе і — бадай, галоўнае — не страціць пачуцця апоры.

“Позірк” пагутарыў з Марынай, Таццянай і Рынай — трыма прадстаўніцамі праекта “Нацыя Лідараў”, які ў сваім Маніфесце пазіцыянуе сябе як “адукацыйны хаб для навучання, супрацоўніцтва і аб’яднання людзей, супольнасцяў і ініцыятыў на карысць станаўлення дэмакратычнай, незалежнай, паспяховай Беларусі”.

Першая частка грунтоўнай размовы была апублікаваная на пачатку красавіка. За мінулы пасля гэтага час агульная колькасць удзельнікаў адукацыйных праграм — а гэта 22 курсы, 129 патокаў, 200 адкрытых падзей, 6 клубаў — узрасла яшчэ на 100 і дасягнула 6.800.

Сённяшняя другая частка — якраз пра тое, як збудаваць новы або ўмацаваць стары фундамент, дзе знайці лек ад самоты, а таксама пра кантрабанду ведаў. Абяцаем: ці наўрад вы чулі такое словазлучэнне.

Адукацыя — свядомасць — змены

— Калі паспрабаваць скласці абагульнены партрэт удзельнікаў вашай экасістэмы, то што атрымаецца?

Таццяна: Гэта ў асноўным дарослыя беларускі. Жанчын тут больш, чым мужчын. Узроставае ядро — 35-50 гадоў. Каля 30% знаходзяцца ў краіне, але напачатку такіх было 80%. На сітуацыю, вядома, паўплывала наданне нам “экстрэмісцкага статусу”. Збольшага гэта людзі з вышэйшай адукацыяй і з вялікіх гарадоў.

— Што вы арганізуеце, апроч курсаў? У вашай экасістэме, напрыклад, згадваюцца “адкрытыя падзеі”, адукацыйны блог, інкубатар і акселератар, клубы і гурткі.

Рина: Да, наш образовательный хаб организован по принципу экосистемы, которая состоит из большого количества элементов. Речь идет о курсах как коротких образовательных программах, а также об открытых мероприятиях: встречах с гостями, например с психологами на интересующую людей тему, мастер-классах, на которых можно организовать воркшоп — т.е. что-то попробовать уже сделать в определенной области знаний, а не просто “поговорить”, хотя и это очень важно.

Образовательным блогом мы считаем все наши социальные сети, в которых можно найти очень много статей, постов, написанных на темы “около” наших курсов. С разных сторон мы подводим к важности этих тем. Так что даже если люди будут просто читать наши посты, наши социальные сети, это уже полезно.

Что касается клубов и кружков — это инициатива “от людей”. Когда люди поучились на курсах, им понравилось быть в этой “питательной среде”, они почувствовали плечо и поддержку, они самореализуются: создают свой клуб или кружок либо присоединяются к уже существующему. На этом этапе мы, конечно же, поддерживаем наших активистов, потому что не все так просто. Некоторые кружки, конечно, со временем прекращают деятельность, а некоторые продолжают развиваться, трансформироваться. За этим очень интересно наблюдать. Мы со стороны “Нации Лидеров” обеспечиваем приток людей туда.

Что касается инкубатора и акселератора. Инкубационная программа — это своего рода следующая ступенька на пути самореализации. Тот же клуб может быть одним из вариантов реализации такой программы. Т.е. человек побывал в “потребительской позиции”, поучился у нас, повзаимодействовал с кем-то, выполнил какие-то простые задачи в “Нации Лидеров”. И он чувствует, что готов запустить свою инициативу, предложить идею. И эти инкубационные программы как раз и рассчитаны на то, чтобы, пройдя через них, доработать, додумать свои идеи, получить поддержку в их реализации.

Не факт, что люди будут реализовывать такие идеи в нашей экосистеме, но на старте мы готовы подставить плечо.

Акселератор пока на стадии разработки. Начало реализации этой программы планируется у нас осенью.

Марына: Так, у нас ёсць дастаткова амбітная мэта: зрабіцца часткай вялікай экасістэмы нефармальнай адукацыі дарослых. Мы разумеем, што глыбінных і трывалых змен можам дасягнуць праз змену свядомасці чалавека, якая, у сваю чаргу, дасягаецца пры дапамозе адукацыі. Наша акселерацыйная праграма будзе скіраваная на падтрымку і павышэнне якасці паслуг, якія беларусам прапануюць правайдары нефармальнай адукацыі.

Мы разумеем, што такім правайдарам трэба аб’ядноўваць намаганні, часам дзяліцца кампетэнцыямі, дапамагаць адно аднаму вучыцца, каб мы маглі прапанаваць беларусу якасны прадукт, які ён зможа засвоіць, скарыстаць, каб памяняць сваё жыццё.

І, адпаведна, акселерацыйная праграма для правайдараў адукацыі, якая распачнецца ўвосень, будзе скіраваная на іх падтрымку і ўмацаванне гэтага поля. Маюцца на ўвазе правайдары, якія ўжо існуюць і працуюць, альбо людзі, арганізацыі, ініцыятывы, якія хочуць зайсці на гэтае поле або дадаць да сваёй дзейнасці пэўны адукацыйны кампанент, але не ведаюць, як гэта зрабіць. Вось тут і з’яўляемся мы, прапануючы разам з намі пайсці па гэтай дарозе, каб фармавалася сістэма нефармальнай адукацыі, у якой можна эксперыментаваць. Гэта вельмі гнуткая сістэма. А калі надыйдзе момант Х, гэтыя эксперыменты і досвед можна выкарыстоўваць і для перабудовы фармальнай адукацыі.

“Маячок”, які паказвае напрамак руху

— А ўвогуле неяк заўважна, што, напрыклад, чалавек прайшоў нейкі курс і ў яго “падвысілася” грамадзянская самасвядомасць?

Марына: З аднаго боку, мы арганізуем зваротную сувязь і прапануем людзям падзяліцца тым, што яны выносяць з курса, як змянілася іх жыццё і г.д. І пэўную частку інфармацыі пра тое, як адукацыя працуе, наколькі эфектыўна і што змяняецца ў свядомасці людзей, мы бяром з гэтых анкет.

З другога боку, пра эфектыўнасць кажа тое, што людзі прыходзяць на іншыя курсы. Нам трапляецца знаёмы нік, і мы разумеем, што гэты чалавек у нас вучыўся і хоча сябе развіваць яшчэ і ў нейкай іншай сферы.

Людзі часта дзеляцца сваімі гісторыямі альбо прыходзяць да нас валанцёрамі ці супрацоўнікамі. Гэта таксама паказвае эфектыўнасць працы сістэмы.

Напрыклад, мая сустрэча з “Нацыяй Лідараў” пачалася з курса пра гендар, і гэта змяніла мае погляды. Не магу сказаць, што я была такім махровым кансерватарам, але пасля курса я пачала абсалютна па-іншаму глядзець на гэтыя праблемы, у мяне з’явіліся аргументы — інфармацыя, якая дазваляе адстойваць сваё меркаванне ў спрэчках.

І тут гаворка не проста пра тое, каб да хрыпаты спрачацца пра гендарныя ролі, а, напрыклад, пра тое, каб паглядзець лічбы на сайце нашага статыстычнага камітэта, пакуль іх яшчэ не закрылі цалкам. Альбо больш чуллівай робішся да мовы, якую ты выкарыстоўваеш: і фемінітывы пачынаюць уключацца, і тры разы падумаеш, ці пакрыўдзіш ты чалавека тым, што выкажаш сваё меркаванне ў нейкай “савецкай” форме.

Не тое, што гэта сталася кардынальна: ты прыйшоў вучыцца, і твой свет перавярнуўся за 30 секундаў. Гэта, безумоўна, вялікая праца над сабой, але ты маеш “маячок”, які паказвае напрамак руху.

І вельмі каштоўна, калі людзі, якія ведаюць гэтае поле, могуць цябе скіраваць, не навязваючы свайго меркавання. Нашы выкладчыкі на курсах — гэта людзі, якія нібы вучацца разам з табой, дапамагаючы ў дыялогу, і адпаведна ты проста ведаеш, куды трэба скіравацца, каб знайсці адказ на тое ці іншае пытанне.

Бачыць адно аднаго

Што рабіць, калі ты за мяжой і страціў надзею на нейкія змены ў сваёй краіне? Як стаць часткай актыўнай грамадзянскай супольнасці?

Таццяна: Пачну здалёк. Цяпер мы надаём шмат увагі такім курсам, як “Сямейныя фінансы”, “Свядомае бацькоўства”, “Майстэрства зносін”. Гэта вельмі ўніверсальныя курсы. Скажу так: “кантрабанда — гэта наша ўсё” (смяецца). Мы “кантрабандай”, так бы мовіць, праносім у курсы тое, што лічым важным, “прашываем” курсы каштоўнасцямі і прынцыпамі, якія лічым важнымі.

Калі чалавек жыве свядома, робіць свядомыя крокі ў сваім жыцці, ён прыходзіць да таго, што трэба ўплываць на тое, што адбываецца вакол яго, на тое, на што ён можа паўплываць, і пастаянна павышаць планку свайго ўплыву.

І калі ты можаш кіраваць сваім жыццём, сваімі фінансамі, свядома і даросла выхоўваць сваіх дзяцей, то наступным крокам можа быць грамадзянская актыўнасць. Гэта проста чапляецца адно за адно.

Мы бачым сваю ролю ў тым, каб людзі вучыліся разам, бачылі адно аднаго, не адчувалі самоты. Сярод іх ёсць тыя, каму няма куды падацца. Яны могуць прыходзіць да нас і займацца раз на тыдзень, незалежна нават ад таго, які гэта будзе курс. Яны чуюць і бачаць сваіх, і тэма Беларусі і змен у Беларусі насамрэч узнікае на кожным курсе. А калі б вы пачулі прамовы на некаторых курсах…

Так, чалавек можа выціскаць са сваёй свядомасці надзею, яму можа быць больш “экалагічна” не мець гэтай надзеі на змены, але мы ўсё ж рухаемся наперад.

Гэта, здаецца, добра, таму што ўжо шмат беларусаў за мяжой замкнуліся ў сабе.

Таццяна: Лічыце, што мы — лек ад такога “замыкання”.

Лідары “на выраст”

З якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся падчас сваёй працы?

Таццяна: Мы ж “Нацыя Лідараў”, у нас няма цяжкасцей, толькі амбіцыі.

Беларусы нацыя лідараў?

Таццяна: Так, але крыху “на выраст”. Мы лічым, што кожны — сам сабе лідар. Лідарства — гэта свядомасць, самасвядомасць, але перш за ўсё — адказнасць. І калі я бяру адказнасць за сябе, за сваю сям’ю, за сваю каманду, за свой горад, краіну, свет, адпаведна маё лідарства будзе ўсё большым. І калі кожны возьме адказнасць хаця б за сябе, за сваіх дзяцей, за сваю сям’ю — ужо будзе супер.

Амбіцыі ў нас вельмі вялікія. Марына сказала, што мы хочам браць удзел у працэсе будавання і развіцця экасістэмы нефармальнай беларускай адукацыі.

Для нас важная і міжнародная супраца. 28-29 сакавіка ў Варшаве мы ладзілі семінар-практыкум “Перасячэнне паралеляў: чаму мы можам навучыцца адно ў аднаго”, прысвечаны праблемам адаптацыі мігрантаў з постсавецкіх краін у краінах Балтыі і Паўночнай Еўропы. Удзельнікамі семінара былі прадстаўнікі польскіх мясцовых супольнасцяў і органаў самакіравання, беларускіх, украінскіх і кіргізскіх НДА і дыяспар, даследчыкі з Беларусі, Польшчы, Даніі і Фінляндыі, якія на два дні аб’ядналі свае намаганні, каб пабачыць і пастарацца зразумець адно аднаго і знайсці механізмы інклюзіўнага супрацоўніцтва, каб міграцыя адчыняла дзверы магчымасцяў, узбагачала як тых, хто прыехаў, так і тых, да каго прыехалі. Цікава, напрыклад, было назіраць за нашымі польскімі ўдзельнікамі, калі яны даведваліся, як успрымаюць іх і іх краіну тыя, хто ў сілу розных абставін цяпер жыве ў Польшчы.

Ключавым пытаннем нашай сустрэчы было пытанне “Чаму мы можам навучыцца адно ў аднаго?”, каб пачаць будаваць полікультурнае грамадства і каб гэты працэс прыносіў асалоду ўсім яго ўдзельнікам. Нашай задачай было прыдумаць, як гэты працэс распачаць. І, здаецца, пэўныя адказы на гэтае пытанне ў нас ёсць.

Апрача таго, для нас вельмі важна міжсектарнае ўзаемадзеянне, у нашай камандзе ёсць некалькі бізнесоўцаў і бізнес-лэдзі, прадстаўнікі розных сектараў. Таму для нас гэта вельмі натуральна, і ў нашай распрацоўцы ёсць праект узаемадзеяння камерцыйнага сектара і сектара НДА, “трэцяга сектара”.

Мы будзем вывучаць метадалогію, якую стварылі немцы. Мы іх запрашаем да сябе, яны да нас прыедуць у траўні, і мы з дапамогай гэтай метадалогіі хочам зразумець, як можна знайсці агульныя інтарэсы гэтых сектараў, каб НДА не ўспрымалі бізнес толькі як донараў, а каб і бізнес разумеў ролю НДА, каб супраца была не толькі ў тым, каб знайсці грошы, якіх часта няма, а ў стварэнні разам нечага вельмі каштоўнага ва ўзаемадапамозе, узаемным навучанні, узаемадзеянні, вельмі карысным для абодвух бакоў.

Рина: Я только добавлю, что помимо этого у нас есть большое желание продолжать работу с людьми в стране. Это одно из наших ключевых направлений, и наша фабрика, как мы говорим, не остановится, наши курсы продолжатся. Мы будем и дальше приглашать людей — это наша ключевая задача.

Если мы видим, что какой-то курс, например, теряет актуальность, мы либо приостанавливаем набор, либо перерабатываем программу.

Мы точно знаем одно: мы не остановимся.

Кантакты “Нацыі Лідараў”:

Сайт: https://nationofleaders.org/

Тэлеграм: t.me/nationofleaders_channel

Тэлеграмчат: t.me/nationofleaders_chat

Тэлеграмбот: t.me/nationofleaders_bot

Ютубканал: youtube.com/channel/UCjK4cecItrRTAorGbx8y1-w

Інстаграм: instagram.com/nationofleaders_insta/

Фэйсбук: facebook.com/nationofleaders.org

Soundcloud: https://soundcloud.com/nationofleaders

ЦікТок: tiktok.com/@nationofleaders

* Партнёрскі матэрыял

Падзяліцца: